Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года. Такое рашэнне прынята на паседжанні Палаты
прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА.
"Згодна з арт.81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт.56 Выбарчага кодэкса выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаюцца Палатай
прадстаўнікоў не пазней як за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта.
У адпаведнасці з арт.83 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт уступае ў пасаду пасля прынясення прысягі. З моманту прынясення прысягі нававыбраным
Прэзідэнтам паўнамоцтвы папярэдняга Прэзідэнта спыняюцца. Інаўгурацыя дзейнага кіраўніка дзяржавы адбылася 23 верасня 2020 года. Адпаведна чарговыя
выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года", - сказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.